Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная
05.05.23

Вучэбна-метадычнае пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

На базе нашай школы адбылося вучэбна-метадычнае пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся пытанні на тэму «Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі». Педагогам была прадстаўлена лiтаратурна-музычная кампазiцыя «Мы захаваем для нашчадкау мiр», прысвечаная Дню Перамогi. Гэта не проста свята, а дзень памяцi загiнуўшых, дзень перамогi над фашызмам, дзень сапраўды са слязамi на вачах, слязамi радасцi i горычы страт.

Спачатку мерапрыемства дзяўчынкi-сонейкi перагарнулi Каляндар Перамогi, на першай старонцы якога 21 чэрвеня 1941 года - выпускны баль. Пад мелодыю факстрота «Рыа-рыта» на сцэне танцавалi пары малых людзей. Далей 8-класнiкi праiнсцэнiравалi верш М. Калачынскага «Бежанцы», верш-маналог «Незабыунае», урывак з паэмы «Рэквiем па кожным чацвертым» А.Вярцiнскага. Не маглi не ўспомнiць аповесць «Жураўлiны крык» В.Быкава. Напрыканцы зрабiлi выснову: «Нам належыць будучыня свету- и таму для нас патрэбен МIР!!!»